
У Беларусі працягваецца работа па стварэнні нацыянальных падручнікаў для ўсіх этапаў навучання. Галоўнае патрабаванне – высокая якасць. Падручнікі павінны несці максімум карыснай інфармацыі і разам з тым быць лаканічнымі і дакладнымі, цікавымі і прывабнымі. Ці задаволены вучні і настаўнікі іх якасцю, як праходзіць экспертыза? Пра выпуск падручнікаў да новага навучальнага года расказваюць прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі: намеснік дырэктара Валянціна Гінчук і начальнік метадычнага цэнтра Рыгор Чамаданаў.