Падзяліцца:
 Як пачаць уласную справу? Падрабязная інструкцыя ад «Дзелавога радыёпартала»
14 красавіка 2017
 Як пачаць уласную справу? Падрабязная інструкцыя ад «Дзелавога радыёпартала» «Дзелавы радыёпартал» пачынае цыкл перадач, прысвечаных вядзенню малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі. Расказваць, як адкрыць, а пасля развіваць уласную справу мы будзем разам з Кацярынай Алешка. Яна з праектам «Вытворчасць цукатаў з мясцовай сыравіны» стала пераможцам нядаўняга конкурсу «Жыві ў гармоніі з сабой», які ладзіла кампанія «Актывія». Ніякага вопыту прадпрымальніцкай дзейнасці ў Кацярыны няма, а ёсць толькі два месяцы (па ўмовах конкурсу), каб запусціць бізнес з нуля. Таму «Дзелавы радыёпартал» будзе крок за крокам сачыць за гэтым праектам і даваць каментарыі і парады экспертаў. Пачнём з таго, як жа адкрываць уласны бізнес. Дзе трэба рэгістравацца, якую форму ўласнасці выбраць, калі варта наймаць дадатковых работнікаў? З гэтымі і іншымі пытаннямі мы звярнуліся да начальніка юрыдычнага аддзела Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Вадзіма Барадулі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: