Падзяліцца:
Як скараціць прастоі падчас пасяўной? – «Свая зямля», 21.03.2020 (відэаанонс)
20 Сакавіка 2020
Як скараціць прастоі падчас пасяўной? – «Свая зямля», 21.03.2020 (відэаанонс)

Сейбіты краіны пачалі веснавыя палявыя работы. Ва ўсіх рэгіёнах вядзецца падкормка шматгадовых траў. Спецыялісты райсельгасхарча Чэрвеньскага раёна з выездам у гаспадаркі вывучаюць стан азімых збожжавых і даюць рэкамендацыі па доглядзе. У раённым штабе пасяўной карэкціруюць тактыку і, дзякуючы фінансавай падтрымцы з бюджэту, садзейнічаюць папаўненню рэсурсаў. Для cкарачэння прастояў на кругласутачны рэжым работы перайшлі брыгады адкрытага акцыянернага таварыства “Кобрынаграмаш”. У анлайн-рэжыме ўдаецца выправіць нязначныя непаладкі трактароў.

Колькі дзён адводзіцца на складаны рамонт? Госць праграмы «Свая зямля»дырэктар сельгаспрадпрыемства Віктар Белаус падзеліцца сакрэтам дзелавых партнёрскіх адносін з аграрыямі Брэстчыны.

У другой частцы праграмы аўтар Святлана Башылава запрашае на сустрэчу з творцамі народнага аб'яднання “Світанак” Шаркаўшчынскага раёна. Вясною з новымі вершамі і песнямі мясцовыя паэты і пісьменнікі выязджаюць у поле да сейбітаў. Іх паэтычнае слова прасягнута праўдай жыцця, напоўнена любоўю да роднай старонкі і да людзей працавітых.

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 21 сакавіка ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: