Як нараджаецца мастацкая рэальнасць, імя якой радыёспектакль, у чым унікальнасць ваеннай прозы Івана Пташнікава, які крытэрый праўдзівых вобразаў, што створаны на тэатральнай сцэне і ў радыётэатры, у чым спецыфіка акцёрскай работы ля студыйнага мікрафона?..
Пра ўсё гэта і не толькі будзем разважаць з гасцямі літаратурнага «Творчага вечара» па выніках запісу новага радыёспектакля «Найдорф» паводле аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Івана Пташнікава, які падрыхтаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі. У нашай студыі – рэжысёр Алег Вінярскі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ігар Дзянісаў і Леанід Улашчанка, артысты Нікіта Кратовіч, Арына Рабычына, Вераніка Буслаева.
Пачатак эфіру – 25 чэрвеня ў 21-05.
Прэм’еру радыёспектакля «Найдорф» паводле аповесці Івана Пташнікава слухайце 29 і 30 чэрвеня, у 22 гадзіны 5 хвілін, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё!