- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Як своечасова распазнаць інфекцыйнае захворванне? – «Здароўе», 1.12.2018 (аўдыё)
- Як своечасова распазнаць інфекцыйнае захворванне? – «Здароўе», 1.12.2018 (аўдыё)

Ва Украіне працягваецца адна з самых буйных успышак адру, за адзін толькі тыдзень лістапада захварэлі 1855 чалавек, большасць з іх – дзеці. З пачатку года тут зафіксавана 14 лятальных выпадкаў. Украіна зараз займае першае месца ў Еўропе па маштабах распаўсюджвання захворвання. Беларусы не могуць не хвалявацца, бо хваробы дзяржаўных граніц не прызнаюць. Першы выпадак адру ў нас быў у Ваўкавыску, дзе захварэла маленькае дзіця. Затым колькасць хворых павялічылася да двух дзясяткаў чалавек. Пазней адзінкавыя выпадкі зафіксаваны ў Гомельскай, Брэсцкай, Мінскай абласцях, а таксама ў сталіцы.
Якая ж сітуацыя з захваральнасцю адром у нас зараз і якія інфекцыйныя хваробы ўвогуле распаўсюджаны? Галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан адказала на пытанні вядучай праграмы «Здароўе» Ліліі Бялецкай.
У другой частцы, з нагоды Сусветнага дня прафілактыкі ВІЧ/СНІД, аўтар праграмы ўзгадала пра сучаснае становішча ў нашай краіне адносна вірусу імунадэфіцыту чалавека разам з намеснікам галоўнага ўрача інфекцыйнай бальніцы Мінска Дзмітрыем Падутам.
Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: