Па выніках работы за 2021 год на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены калектыў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Свіслач» Гродзенскага раёна. Пераможца рэспубліканскага спаборніцтва атрымаў прыбытак больш за 5,5 мільёнаў рублёў, а рэнтабельнасць прадукцыі склала амаль 42%.
Каб захаваць стабільнасць, таленавіты кіраўнік і высокваліфікаваныя спецыялісты знаходзяцца ў пастаянным пошуку рэзерваў для далейшага росту. Каманда прафесіяналаў не здае пазіцыі, мэтанакіравана развівае ўсе галіны. Амаль за тыдзень пасеялі раннія яравыя. Павялічылі плошчу пад бялковыя культуры. Не зменшылі пасевы гародніны. Цесная работа з вучонымі дазваляе паляпшаць таварнасць і змяншаць сабекошт малака. Значную ролю старшыня сельгаскааператыва Васіль Густыр надае настаўніцтву. Распрацавана спецыяльнае палажэнне з шырокімі прававымі паўнамоцтвамі.
Якія сацыяльныя выгоды прывабліваюць моладзь у гаспадарку? Ці ёсць выхадныя ў работнікаў? Як праводзяць вольны час вяскоўцы?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 7 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

