- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Як вярнуць грошы, калі вас «кінула» турфірма? - 13 ліпеня ў «Актуальным мікрафоне»
- Як вярнуць грошы, калі вас «кінула» турфірма? - 13 ліпеня ў «Актуальным мікрафоне»

Каля 40 чалавек звярнуліся ў праваахоўныя органы з заявамі на турфірму "Каліпса Тур". Яе абвінавачваюць у аказанні няякасных турыстычных паслуг падчас паездак у Іспанію, Грэцыю, Егіпет, Турцыю, Чэхію, Балгарыю і на Кіпр.
А што рабіць, калі турфірма не выканала ўмовы дагавора? На чым трэба настойваць, калі вы падпісваеце дамову? Каму скардзіцца, калі паездку арганізоўваў замежны тураператар? Не задаволіла якасць паслуг у беларускім санаторыі? - ці вернуць грошы за пуцёўку? На гэтыя і іншыя пытанні ў праграме «Актуальны мікрафон» 13 ліпеня адкажа адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Вера Грабоўская-Дайнека. Пачатак эфіру ў 12:05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: