- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Як вяртаўся з космасу Алег Навіцкі: рэпартаж з Цэнтра кіравання палётамі (відэа)
- Як вяртаўся з космасу Алег Навіцкі: рэпартаж з Цэнтра кіравання палётамі (відэа)

Наш зямляк Алег Навіцкі вярнуўся з другой у сваім жыцці касмічнай экспедыцыі.
2 чэрвеня экіпаж 51-й экспедыцыі МКС у асобе касманаўта Алега Навіцкага і астранаўта Тама Песке паспяхова вярнуўся на Зямлю пасля сямімесячнага знаходжання ў космасе. Наш карэспандэнт Вікторыя Урбановіч назірала за пасадкай апарата «Саюз МС-03» у самым сэрцы касмічнага жыцця - Цэнтры кіравання палётамі ў падмаскоўным Каралёве.
Дарога дамоў для касманаўтаў пачынаецца задоўга да дня пасадкі, найперш з укладкі грузу, які неабходна даставіць на Зямлю. Усе свае рэчы яны пакуюць самі, і ва ўмовах бязважкасці гэта вельмі адказная і напружаная праца.
Непасрэдны ж шлях да Зямлі пачынаецца з моманту, калі Цэнтр кіравання палётамі дае каманду на расстыкоўку карабля "Саюз" і Міжнароднай касмічнай станцыі. Месцам пасадкі вызначаны стэп на паўднёвы ўсход ад казахстанскага горада Жэзказган.
На экранах можна назіраць па графіках і схемах, як спускальны апарат імкнецца да Зямлі. Шлях дадому займае крыху больш за 3 гадзіны. Спецыялісты Цэнтра кіравання ўважліва назіраюць за станам асноўных сістэм апарата, а таксама кантралююць самаадчуванне касманаўтаў.
У гэты момант асаблівыя пачуцці ў родных і блізкіх. За пасадкай Алега Навіцкага сочаць жонка Юлія, дочкі Яна і Рыта.
Тым часам адбываецца раскрыццё парашута, аб'ект вядзе пошукава-ратавальная група - 150 вайскоўцаў, эвакуацыйныя машыны і авіяцыя. Доўгачаканы момант сутыкнення з Зямлёй і запаветныя словы: «Пасадка прайшла паспяхова! Самаадчуванне экіпажа – добрае!!»
Касманаўтаў дастаюць з апарата і вітаюць за Зямлі. Не абыходзіцца без традыцый: абавязковыя аўтографы на «Саюзе» і фатаграфія на памяць, пасля - шлях дамоў. Тым жа вечарам Алега Навіцкага сустракаюць родныя і пачынаецца перыяд яго рэабілітацыі.
Глядзіце відэа тут - https://www.youtube.com/watch?v=dwFTGlA_hRY
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: