Сёлета на два тыдні раней гаспадаркі Петрыкаўскага раёна вывелі тэхніку на веснавы палетак. Своечасова правялі першую падкормку азімых збожжавых і комплексную падрыхтоўку плошчаў пад сяўбу яравых. Прыняты дадатковыя меры па ліквідацыі дэфіцыту мінеральных угнаенняў. Створаны пэўны запас паліва, насення і сродкаў хімаховы. У раённым штабе пасяўной прагназуюць за 10 рабочых дзён закрыць раннюю групу яравых. Дзякуючы магутнаму тэхнічнаму парку, да 12% плошчы засяваецца за дзень.
Якую ацэнку атрымліваюць механізатары па выніках кожнага рабочага дня? Пад якую культуру павялічаны плошчы? Чым гарадскія партнёры дапамагаюць сейбітам Петрыкаўскага раёна?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 2 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

