- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Як выратаваць ураджай збожжавых і чым з садавіны і гародніны ўжо можна частавацца? – «Свая зямля», 23.06.2018
- Як выратаваць ураджай збожжавых і чым з садавіны і гародніны ўжо можна частавацца? – «Свая зямля», 23.06.2018

Спякота ў Беларусі адмоўна паўплывала на рост збожжавых і зернебабовых культур: па папярэдніх падліках на брэстчыне пашкоджана 52 тысячы гектараў, 63 з паловай тысячы гектараў – на гомельшчыне, на гродзеншчыне назіраюцца страты у паўночна-заходніх раёнах. Для выпраўлення сітуацыі ў Магілёўскай вобласці пачалі перасяванне некаторых яравых. Лён і рапс часткова пашкоджаны на віцебшчыне. Пасля правядзення дакладнай рэвізіі пасеваў, Мінсельгасхарч назаве канчатковыя аб'ёмы страт. Вучоныя, па заданні ўрада, адсочваюць сітуацыю ў рэгіёнах і да першага ліпеня рэкамендуюць пасеяць аднагадовыя культуры, а таксама, па неабходнасці, правесці абавязковыя хімахоўныя мерапрыемствы. Падрабязна – дырэктар інстытута аховы раслін НАН Беларусі Сяргей Сарока.
У другой частцы праграмы гаворка пойдзе пра ўдалы сунічны сезон для нарыхтоўчых прадпрыемстваў Белкаапсаюза і вяскоўцаў паўднёвых рэгіёнаў. Сезонныя беларускія ягады і гародніна каштуюць удвая менш, чым імпартныя. Начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндар раскажа, якой свежай прадукцыі ў наступныя месяцы будзе больш на рынках Беларусі і што выгадна прадаваць на экспарт.
Праграма «Свая зямля» – 23 чэрвеня у 6-20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: