Падзяліцца:
ЯК ЗАХАВАЦЬ СТАБІЛЬНАСЦЬ НА РЫНКУ ХАРЧАВАННЯ? – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 13.11.2021 (відэаанонс)
12 лістапада 2021
ЯК ЗАХАВАЦЬ СТАБІЛЬНАСЦЬ НА РЫНКУ ХАРЧАВАННЯ? – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 13.11.2021 (відэаанонс)

У авангардзе беларускай эканомікі са станоўчай дынамікай росту аграрыі краіны. Дзякуючы мадэрнізацыі ім удалося папоўніць рынак харчавання інавацыйнымі, функцыянальнымі прадуктамі. Яны сталі прадметам абмеркавання кантрактаў у рамках XXVII міжнароднай выставы «Прадэкспа-2021». Амбіцыі вытворцаў – умацаваць пазіцыі на традыцыйных рынках і наладзіць пастаўкі па новых адрасах. Сфарміраваны выгадны пакет заказаў з аптавікамі і гандлёвымі агентамі Расіі, Украіны, Узбекістана, Казахстана, Кітая, амерыканскага і афрыканскага кантынентаў.

За што цэніцца беларуская прадукцыя? Які хлеб лечыць? Ці ўдасца павялічыць экспарт у 2022 годзе?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 13 лістапада ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: