- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Як зберагчы свае лёгкія? – «Здароўе», 10.11.2018 (аўдыё)
- Як зберагчы свае лёгкія? – «Здароўе», 10.11.2018 (аўдыё)

Холад, сырасць і вільготнае надвор'е нярэдка прыносяць нам розныя вірусныя захворванні – бранхіт, танзіліт, атыт і грып, а яшчэ нярэдка сустракаецца і запаленне лёгкіх, якое афіцыйна ў медыцыне называецца пнеўманіяй. Апошняе – вельмі сур'ёзнае захворванне, якое па смяротнасці займае чацьвёртае месца пасля інсультаў, інфарктаў і анкалогіі. Мы вырашылі пагутарыць менавіта пра гэтую хваробу, тым больш, што ў панядзелак – 12 лістапада – Сусветны дзень барацьбы з пнеўманіяй.
Галоўны пазаштатны пнеўманолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі, загадчык аддзела пульманалогіі і хірургічных метадаў лячэння хвароб органаў дыхання РНПЦ пульманалогіі і фтізіятрыі Алена Давідоўская – госця вядучай праграмы «Здароўе» Ліліяй Бялецкай.
Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: