Падзяліцца:
Як зберагчыся ад вірусаў і ці можна папярэдзіць і перемагагчы анкалогію? – «Здароўе», 2.02.2019 (аўдыё)
4 Лютага 2019
Як зберагчыся ад вірусаў і ці можна папярэдзіць і перемагагчы анкалогію? – «Здароўе», 2.02.2019 (аўдыё) То моцныя маразы, то адліга – наш арганізм рэагуе на такія кантрасты ў змене надвор'я скачкамі артэрыяльнага ціску і зніжэннем імунітэту. Усё больш побач тых, хто чыхае і кашляе. Некаторыя адразу ставяць самі сабе дыягназ – грып. Але дакладна такую ж карціну, з такімі ж сімптомамі, могуць даваць больш за 200 розных вірусаў і бактэрый. Хаця вірус грыпу сярод іх самы вядомы і найбольш вывучаны, ён у той жа час самы непрадказальны ў прыродзе. Нам будзе не лішнім ведаць, як, акрамя вакцынацыі, абараняцца ад вірусаў. У гэтым нам дапаможа ўрач-тэрапеўт Сняжана Варабей. 4 лютага адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з анкалогіяй. Кожныя 2 дні ў Беларусі выяўляецца 5 новых выпадкаў раку шэйкі маткі, дзясяткі і нават сотні жыццяў забірае гэта захворванне. Колькі чалавечых трагедый, зламаных лёсаў, а між тым гэты від анкалогіі можна папярэдзіць і нават перамагчы, калі беражліва і ўважліва ставіцца да свайго здароўя. Урач-анколаг мульцідысцыплінарнай групы па скрынінгу і раннім выяўленні раку РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Алена Харэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі анкагінекалогіі хірургічнага аддзела гэтага ж РНПЦ Вольга Матылевіч – госці вядучай праграмы Ліліі Бялецкай. Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: