- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Як змагацца з бяссонніцай? – «Здароўе» (аўдыё)
- Як змагацца з бяссонніцай? – «Здароўе» (аўдыё)

Як сведчыць статыстыка, толькі каля 5 працэнтаў жыхароў планеты на працягу жыцця не маюць праблем са сном. У эканамічна развітых краінах палова дарослых адчувае праявы бяссонніцы. У людзей сталага ўзросту скаргі на парушенне сну, наогул, адны з самых звычайных і частых, яны растуць з кожным дзесяцігоддзем, а гэта не такая ўжо і бяскрыўдная праблема. Сон неабходны нам, каб аднавіць сілы, адпачыць ад працы і турбот.
Да чаго можа прывесці бяссонніца, якія яе прычыны і як з ёй змагацца? Вядучая праграмы «Здароўе» Лілія Бялецкая шукае адказы на гэтыя пытанні разам з Наталляй Яблонскай – урачом-псіхіятрам Мінскага гарадскога паліклінічнага псіхіятрычнага дыспансэра.
Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: