
Праграма прысвячаецца памяці народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі – 28 сакавіка яму споўнілася б 60 гадоў. Якаў Навуменка пайшоў з жыцця амаль сем гадоў таму ў самым росквіце сіл. Ён быў адным з самых запатрабаваных беларускіх артыстаў, выступаў у розных кутках краіны і за мяжой. Публіка любіла яго за прыгожы голас з адметным тэмбрам, пазітыўную энергію, шчырасць, якая праяўлялася ў тым ліку і ў яго добрай ветлівай усмешцы. Успамінамі пра жыццё і творчасць артыста падзеліцца яго жонка і сябар ў адной асобе, журналіст Ала Навуменка.
«Творчы вечар» у эфіры – 29 сакавіка ў 21-05.