Падзяліцца:
Якая будучыня ў радыёспектакляў? «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё)
15 лютага 2018
Якая будучыня ў радыёспектакляў? «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай (аўдыё) На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прайшла сустрэча з кіраўніком аддзела радыёпастановак карпарацыі BBC (Вялікабрытанія) спадарыняй Элісан Хіндэл. Яна паставіла больш за 270 радыёспектакляў – ад міжнародных сумесных пастановак да мыльных опер. У яе скарбонцы – шмат прафесійных узнагарод, у тым ліку прэмія Sony Gold і залаты медаль Нью-Йоркскага радыёфестывалю. Што цікавіць сучасных брытанскіх радыёслухачоў? Якая будучыня ў радыёспектакляў – у Вялікабрытаніі і ў Беларусі? Пра гэта з Элісан Хіндэл размаўляла загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм, вядучая праекта «Творчы вечар» Галіна Шаблінская, а таксама рэжысёры і акцёры, якія ствараюць радыёспектаклі для Першага нацыянальнага канала.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: