Падзяліцца:
ЯКІХ РЭСУРСАЎ НЕ ХАПАЕ ПАСЯЎНОЙ? – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 3.04.2021 (відэаанонс)
2 красавіка 2021
ЯКІХ РЭСУРСАЎ НЕ ХАПАЕ ПАСЯЎНОЙ? – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 3.04.2021 (відэаанонс)

Сёлета 2 мільярды 250 мільёнаў рублёў патрэбна для закладкі будучага ўраджаю на веснавым палетку. На старце масавай сяўбы адчуваюцца падтрымка ўрада і абласных бюджэтаў. Ды і самі сельгаспрадпрыемствы за кошт выручкі ад рэалізацыі мяса і малака назапашваюць насенне, паліва, запчасткі і мінеральныя ўгнаенні. Тэхнічныя магчымасці дазваляюць засяваць за дзень да 5 працэнтаў. Больш за тое, новыя ўніверсальныя агрэгаты і сеялкі беларускіх машынабудаўнічых заводаў гарантуюць эканомію ўсіх відаў рэсурсаў і высокую якасць сяўбы.

Якіх кадраў сёння не хапае? Чаму пад некаторыя сельгаскультуры мэтава павялічваюць плошчу? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 3 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: