Падзяліцца:
Якім будзе хлебны каравай у Беларусі? | «Свая зямля»
23 ліпеня 2022
Якім будзе хлебны каравай у Беларусі? | «Свая зямля»

Выбарачна хлебаробы краіны ўбіраюць азімыя збожжавыя культуры. Агульны намалот складае 400 тысяч тон. Амаль 55 тысяч гектараў абмалочана ячменю. На поўдні актыўна ўбіраюць жыта, трэцікале і рапс. Іх стан абяцае прыбаўку з гектара. Эфектыўнымі аказаліся меры па абнаўленню насення, унясенню мінеральных угнаенняў, а таксама відавыя хімпраполкі. Рэсурсы жніва сёння на кантролі Мінсельгасхарча. Ва ўмовах сусветнага харчовага крызісу ўбраць вырашчанае без страт – галоўная задача дня.

Паступленне сучасных збожжаўборачных камбайнаў паскорыць тэмпы на старце і за 23 рабочых дня магчыма ўбраць ўраджай. Не будзе спазнення з дапрацоўкай і адпраўкай у дзяржаўныя засекі. Звыш 800 тысяч тон плануецца прадаць камбінатам хлебапрадуктаў харчовага збожжа. Ці ўдасца закрыць унутраныя патрэбы ў крупах? Як павялічыць запасы фуражу? Колькі ратавальнікаў сядуць за штурвал камбайнаў? Хто стаіць на варце законнасці і парадку на жніве?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 23.07.2022 у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: