Падзяліцца:
Якія яблыкі карысныя для здароўя? – «Свая зямля», 23.03.2019 (відэаанонс)
22 сакавіка 2019
Якія яблыкі карысныя для здароўя? – «Свая зямля», 23.03.2019 (відэаанонс) Cадаводы адкрытага акцыянернага таварыства «Тураўшчына» Жыткавіцкага раёна ўмеюць вырошчваць, захоўваць і прадаваць яблыкі. Вясною ў сучасным сховішчы яшчэ знаходзіцца позніх 400 тон, і сарты беларускай селекцыі не страцілі сваёй таварнасці. Адметная асаблівасць айчынных яблыкаў – сакавітыя, кісла-салодкія і лёжкія. Па цане каштуюць менш, чым імпартныя. Сакрэт – у біялагічных асаблівасцях таго ці іншага сорту. Утрая меньш спецыялісты праводзяць планавых хімічных апрацовак супраць хвароб і шкоднікаў. Таму мясцовая прадукцыя лепш захоўваецца і больш карысная для здароўя. Але чаму ў буйных гіпермаркетах яе месца на нізкіх паліцах? На гэта і іншыя пытанні адкажа госця праграмы «Свая зямля» – аграном-садавод сельгаспрадпрыемства Вікторыя Гуркоўская. На падставе ўласных назіранняў яна зробіць прагноз на новы сезон і дасць рэкамендацыі па рабоце вясною ў садзе. Эфір праграмы «Свая зямля» – 23 сакавіка ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=yQnkcDtHNKg&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: