У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава «Сваякі», прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра, які носіць імя народнага паэта Беларусі.
З іменем Янкі Купалы звязана станаўленне беларускага прафесійнага тэатра ХХ стагоддзя. Пісьменнік стаяў ля вытокаў першых беларускіх пастановак, якія ўздымалі самыя надзённыя пытанні тагачаснага жыцця Беларусі. Ён быў вельмі таленавітым драматургам, прысутнічаў на рэпетыцыях і спектаклях, даваў парады рэжысёрам і акцёрам, а пасля спектакляў запрашаў іх да сябе ў госці.
Мэта выстаўкі – паказаць гісторыю тэатра, які носіць імя Янкі Купалы, праз пастаноўку твораў песняра. Жыццё тэатра паўстае ў арыгінальных фотаздымках, тэатральных афішах і праграмах розных часоў.
Падрабязнасці – у праграме «Літаратурны калейдаскоп» – 20 мая ў 1-30 і 11-45.