- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Юбілей тэлеканала «Беларусь 3» у праграме «Настрой!», 10.02.2018
- Юбілей тэлеканала «Беларусь 3» у праграме «Настрой!», 10.02.2018

За пяць гадоў існавання тэлеканала «Беларусь 3» гледачам былі пранаваны лепшыя ўзоры айчыннага і сусветнага мастацтва, арыгінальныя праграмы для маленькіх і дарослых, сустрэчы з дзеячамі нацыянальнай культуры.
Пра поспехі і перспектывы развіцця канала раскажа галоўны дырэктар Наталля Марынава, якая завітае ў студыю ў 13-10. А пасля 14-00 пачнецца сустрэча з вядомым музыкантам, кампазітарам, аранжыроўшчыкам Святаславам Пазняком, які шмат гадоў супрацоўнічае з папулярнымі артыстамі эстрады і ведае, здаецца, усе нюансы і сакрэты прафесіі.
Як звычайна, падчас эфіру можна будзе задаць пытанні гасцям, даслаць СМС-паведамленне на нумар 1062 альбо пазваніць у студыю па нумары 284-87-21.
Далучайцеся да нас у праекце «Настрой» 10 лютага з 13-10 да 15-00!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: