Падзяліцца:
«Юбілейны тыдзень Алены Васілевіч», 15-21.12.2017
15 снежня 2017
«Юбілейны тыдзень Алены Васілевіч», 15-21.12.2017 З 15 па 21 снежня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё праходзіць «Юбілейны тыдзень», прысвечаны 95-годдзю з Дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніцы Алены Васілевіч. У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат пастановачных работ, зробленых паводле творчасці класіка беларускай літаратуры Алены Васілевіч. У розныя гады інсцэніраваліся яе аповесці, апавяданні, а таксама творы для маленькіх чытачоў. Цікавасць да іх у рэжысёраў выклікана тымі маральнымі дамінантамі, якія заўсёды знойдзеш у кнігах пісьменніцы. Яе героі ў сваіх духоўных пошуках, марах і спадзяваннях часам нагадваюць нам пра нас, і як бы прапануюць дыялог пра самыя важныя жыццёвыя каштоўнасці. Як справядліва заўважае крытык Ала Сямёнава: «Свет прозы Алены Васілевіч нехрэстаматыйны, яркі, дынамічны, прыцягальны…» У «Тэатры Беларускага радыё» з 15 па 19 снежня цалкам гучыць радыёспектакль «Расці, Ганька!» паводле вядомай тэтралогіі Алены Васілевіч “Пачакай, затрымайся…”, 20 снежня – радыёспектакль «Я буду чакаць» паводле аповесці «У прасторах жыцця», а таксама інсцэніраваная казка «Калінавая рукавічка», 21 снежня – інсцэніраванае апавяданне «Горкі ліпавы мёд».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: