Падзяліцца:
«Юбілейны тыдзень» Алеся Жука – «Тэатр Беларускага радыё», 3–9.04.2017
3 красавіка 2017
«Юбілейны тыдзень» Алеся Жука – «Тэатр Беларускага радыё», 3–9.04.2017 На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё з 3 па 9 красавіка 2017 года пройдзе лаўрэта Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Алеся Жука, прысвечаны 70-годдзю з дня яго нараджэння. Алесь Жук – адзін з самых цікавых сучасных празаікаў. У яго мастацкім лёсе адлюстраваліся пошукі цэлага пакалення творцаў, якія прыйшлі ў беларускую літаратуру ў 70-я гады ХХ стагоддзя. Чалавек і яго радзіма, навакольны свет і мера адказнасці за яго захаванне, адчуванне свайго роду і высакародства як матыў паводзін у грамадстве, вернасць бацькоўскім запаветам і адвечныя пытанні сэнсу жыцця… Гэтыя галоўныя тэмы вы знойдзеце на старонках аповесцей і апавяданняў пісьменніка, якія пакідаюць уражанне глыбокай жыццёвай праўды і наталяюць душу святлом і верай...
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: