Падзяліцца:
4 Верасня 2017
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алесь Адамовіч – з кагорты творцаў, чыё імя асацыіруецца з сапраўдным талентам і чыстым сумленнем. Пісьменнік, публіцыст, крытык і літаратуразнавец у адной асобе – ён зрабіў вельмі шмат для беларускай літаратуры. Яго творы, прысвечаныя такім балючым для беларусаў тэмам, як Вялікая Айчынная вайна і Чарнобыльская катастрофа, звяртаюць чытачоў да самага істотнага – каштоўнасці жыцця, якое перамагае ў барацьбе са злом.
А колькі цудоўных літаратуразнаўчых даследаванняў пакінуў нам у спадчыну Алесь Адамовіч! Іх чытаеш як выбітныя мастацкія творы. Гэта ён першым адкрыў глыбіню і філасофію прозы класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, параўноўваючы яе з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры. Адна з апошніх кніг Адамовіча мела назву “Додумывать до конца. Литература и тревоги века”. Жыццё і мастацкае слова для яго заўсёды былі звязаны адным болем і клопатам.
У фондах Беларускага радыё захоўваюцца тры радыёспектаклі паводле самых вядомых раманаў і аповесцей Алеся Адамовіча. На працягу “Юбілейнага тыдня” ў “Тэатры Беларускага радыё” прагучаць:
4 і 5 верасня - “Вайна пад стрэхамі”,
6 і 7 верасня - “Хатынская аповесць”,
8 і 9 верасня - “Апошняя пастараль”.
Пачатак эфіру ў 22 гадзіны 5 хвілін.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: