- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- “Юбілейны тыдзень” народнага артыста СССР Фёдара Шмакава да 100-годдзя з дня нараджэння
- “Юбілейны тыдзень” народнага артыста СССР Фёдара Шмакава да 100-годдзя з дня нараджэння
Фёдар Шмакаў больш за шэсцьдзясят гадоў працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Яго называлі акцёрам шырокага творчага дыяпазону. Шмакаў валодаў рэдкім сцэнічным абаяннем, умеў завалодаць увагай гледача, выклікаць яго на роздум і суперажыванне. У рэпертуары артыста - самыя розныя персанажы, як станоўчыя, так і адмоўныя. Талент дазваляў яму бліскуча пераўвасабляцца ў сваіх герояў. Увогуле ім сыграна каля 200 тэатральных роляў і амаль 30 - у кіно, паводле беларускай і сусветнай класікі. Як рэжысёр, паставіў каля дзясятка спектаклей на коласаўскай сцэне.
У фондах Беларускага радыё захоўваецца некалькі спектаклей з удзелам народнага артыста СССР Фёдара Шмакава, а таксама яго пастаноўка “Шануй бацьку свайго” па п’есе Віктара Лаўрэнцьева.
На працягу “Юбілейнага тыдня” з 20 па 26 сакавіка 2017 года прагучаць радыёкампазіцыі вядомых спектаклей Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, у якіх заняты Фёдар Шмакаў:
у панядзелак і аўторак – “Снежныя зімы” Івана Шамякіна (Антанюк),
у сераду і чацвер – “Кастусь Каліноўскі” Уладзіміра Караткевіча (Мураўёў),
у пятніцу і суботу – “Блытаныя сцежкі” Кандрата Крапівы (Грушэўскі),
у нядзелю і панядзелак – “Машэка” Віталя Вольскага (Сымонка).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: