Падзяліцца:
«Юбілейны тыдзень Янкі Маўра» – «Тэатр Беларускага радыё», 14 – 20.05.2018
14 мая 2018
«Юбілейны тыдзень Янкі Маўра» – «Тэатр Беларускага радыё», 14 – 20.05.2018 У «Тэатры Беларускага радыё» з 14 па 20 мая праходзіць «Юбілейны тыдзень» лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Янкі Маўра, да 135-годдзя з дня яго нараджэння. Прыгодніцка-фантастычны жанр у літаратуры заўсёды вабіў чытачоў. Дзякуючы Янку Маўру, такія кнігі з’явіліся ў Беларусі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя: “Чалавек ідзе”, “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады” ды іншыя. Сёння мы звыкла называем пісьменніка класікам беларускай дзіцячай літаратуры, які пакінуў нам у спадчыну шмат цікавых навукова-пазнавальных і прыгодніцкіх твораў. І кожны, напэўна, згадае яго знакамітыя аповесці: “Палескія рабінзоны”, “ТВТ”, “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” ды іншыя. Дарэчы, творы класіка не раз экранізаваліся. У фондах Беларускага радыё захоўваецца некалькі радыёспектаклей і пастановак паводле творчасці Янкі Маўра. На працягу “Юбілейнага тыдня” ў “Тэатры Беларускага радыё” прагучаць: інсцэніраванае апавяданне “Слёзы Тубі” – 14 мая, радыёпастаноўка “Лацароні” – 15 мая, інсцэніраванае апавяданне “Апошні вылет” – 16 мая, радыёпастаноўка “Сын вады” – 17 і 18 мая, радыёспектакль “Палескія рабінзоны” – 19 і 20 мая. Чакаем вас на нашых радыёхвалях штодзень у 22-05 у праграме «Тэатр Беларускага радыё».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: