- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- "Юбилейная неделя" к 110-летию со дня рождения народной артистки СССР Стефании Станюты
- “Юбілейны тыдзень” да 110-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты
Да 110-годдзя з дня нараджэння народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 11 па 17 мая 2015 года пройдзе “Юбілейны тыдзень”.
Стэфанію Станюту называюць легендай беларускай сцэны. Амаль 70 гадоў працавала яна ў купалаўскім тэатры, дзе сыграла больш за 200 самых розных роляў: драматычных і востра сатырычных, глыбока псіхалагічных і камедыйных. Ёй было 90, а яна па-ранейшаму выходзіла на сцэну. Добра ведаюць гледачы сваю любімую артыстку і па кінаролях, дзе яна таксама сыграла больш за паўсотню роляў.
Не меншы архіў у народнай артысткі і на Беларускім радыё, з якім яна супрацоўнічала яшчэ з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Стэфанія Станюта ўдзельнічала ў шматлікіх радыёспектаклях і пастаноўках, цудоўна чытала казкі і апавяданні. Сёння гэты скарб захоўваецца ў фондах Беларускага радыё.
У штодзённым праекце “Тэатр Беларускага радыё” (22:10) з 11 па 17 мая прагучаць наступныя пастановныя праекты з удзелам народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты: радыёспектакль “У ціхім завулку” паводле сатырычнай камедыі Аркадзя Маўзона (Таццяна Андрэеўна), радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Хто смяецца апошнім” па п’есе Кандрата Крапівы (Зіна Зёлкіна), радыёспектакль “Салют дыназаўрам!” па п’есе Генадзя Мамліна (Ганна Андрэеўна), інсцэніраваныя старонкі аповесці Рэя Брэдберы “Віно з дзьмухаўцоў” (міссіс Элен Луіс), радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” па п’есе Янкі Купалы (Марыля).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: