Падзяліцца:
18 Красавіка 2016
Да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 18 па 24 красавіка 2016  года пройдзе “Юбілейны тыдзень”.

Творчасць Змітрака Бядулі добра вядома нашым слухачам яшчэ са школьных гадоў. Яго талент – шырокі і разнастайны: празаік, паэт, публіцыст, перакладчык, крытык. Ён – адзін з выдатных пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Аўтар аповесці “Салавей”, рамана “Язэп Крушынскі”, некалькіх кніг паэзіі, прозы, рознажанравых твораў для дзяцей.
Пісьменнік рамантычнага складу Змітрок Бядуля, аднак, будаваў свае творы на жорсткай рэальнасці цяжкага жыцця простага люду. Як мастак і філосаф Бядуля разглядаў падзеі ў іх эвалюцыйным развіцці, рабіў стаўку на асветніцтва, спадзяваўся на магутны ўплыў хараства. У гэтым ён блізкі да сацыяльнай і эстэтычнай праграмы класікаў-адраджэнцаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Вацлава Ластоўскага, Максіма Гарэцкага.
У фондах Беларускага радыё захоўваецца нямала мастацкіх работ паводле твораў Змітрака Бядулі.
На гэтым “Юбілейным тыдні” ў “Тэатры Беларускага радыё” прагучаць: у панядзелак -- радыёпастаноўка “Мурашка-Палашка” паводле аднайменнай вершаванай казкі, а таксама апавяданне “Дзе канец свету?”, у аўторак – радыёпастаноўка “Фрося” і апавяданне “Летапісцы”, у сераду – радыёпастаноўка “Жалейка” і кампазіцыя “Пад родным небам” паводле вершаў, у чацвер і пятніцу – радыёспектакль “Салавей” паводле аднайменнай аповесці, у суботу і нядзелю – інсцэніраваная казка “Сярэбраная табакерка”. 
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: