Падзяліцца:
25 Студзеня 2016
Да 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з 25 па 31 студзеня 2016  года пройдзе “Юбілейны тыдзень”.

Іван Шамякін належыць да франтавога пакалення беларускіх пісьменнікаў. За ім справядліва замацавалася слава аднаго з лепшых майстроў сюжэта ў беларускай літаратуры.  Іван Шамякін любіў маляваць вобразы дзейсных герояў, людзей з цікавымі біяграфіямі.  Яго заўсёды цікавілі вострыя праблемы грамадскага гучання. Крытыка называла яго бліскучым белетрыстам, стваральнікам каларытных народных характараў.

Творы Івана Шамякіна складаюць сёння залаты фонд беларускай літаратуры. Паводле іх ставіліся тэатральныя і тэле-спектаклі, здымаліся кінастужкі, яго героі палюбіліся многім пакаленням чытачоў.

У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспектаклей і пастановак паводле вядомых твораў Івана Шамякіна: “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Трывожнае шчасце”, “Вазьму твой боль”, “І змоўклі птушкі”, “Крыніцы”, “Хлеб”, “У добры час” ды іншыя.

На гэтым тыдні ў “Тэатры Беларускага радыё” слухайце: 

25, 26, 27 студзеня – радыёспектакль “Сэрца на далоні” паводле  аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Рэжысёр Марына Троіцкая. Год запісу – 1964. 

28 і 29 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача “Залаты медаль” паводле аднайменнай п’есы Івана Шамякіна. Рэжысёр радыёкампазіцыі Валянціна Кернажыцкая, музыка кампазітара Юрыя Семянякі. Год запісу – 1985.  

30 і 31 студзеня – радыёспектакль “Трывожнае шчасце” паводле вядомай пенталогіі Івана Шамякіна. Рэжысёр Марына Троіцкая. У галоўных ролях  Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай – народны артыст СССР Віктар Тарасаў і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Год запісу – 1961.

Пачатак эфіру - у 22:05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: