«Усё залежыць ад нашага аптымізму, веры і надзеі!» – лічыць салістка вядомай групы «Аўра» Юлія Быкава. Артыстка падтрымлівае акцыю Беларускага радыё «Творчасць у імя будучыні», а сёння ўвечары адбудзецца прамая трансляцыя з Вялікай студыі Дома радыё на тэлеканале «Беларусь 3» і хвалях Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё яе аўтарскай канцэртнай праграмы «Барані сваё», з удзелам вядомых артыстаў нашай эстрады.
Пра лірыку і жывую музыку, унікальнасць нацыянальнай беларускай культуры вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца пагавораць з госцяй – Юліяй Быкавай.
Пачатак сустрэчы – 15 мая ў 13-15.