
Мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаны артыст Беларусі акцэнтуе: «Філармонія – гэта мае лепшыя ўніверсітэты»!
Госць Аліны Страшкевіч пра сваю філармонію ведае практычна ўсё. Амаль 40 гадоў Юрый Гільдзюк – яе нязменны мэтр. Цяпер і не верыцца, што ў далёкім 1983-м, ён – малады і таленавіты піяніст, выпускнік Маскоўскай кансерваторыі – цэлых чатыры месяцы сумняваўся і не хацеў ісці на новую пасаду. Аднак жыццё расставіла свае акцэнты, і цяпер зразумела, што Юрый Мікалаевіч – сапраўды на сваім месцы. На работу – як на свята, і заўсёды толькі на самай высокай ноце!
Праграма «Беларуская калекцыя», серада, 15 сакавіка, 21-30.