
«Я ўдзячны бацькам, якія захавалі маю індывідуальнасць» – кажа спявак, кампазітар і прадзюсар Юзары.
Хто заклаў асновы музычнага выхавання артыста? Пра што піша кнігу і якімі яшчэ талентамі валодае? Чаму, бываючы ў розных краінах, аддае перавагу спяваць па-беларуску?
Радыёслухачы і вядучыя праграмы «Нясумны перапынак» Святлана Мятлева і Віктар Шулешка з першых вуснаў даведаліся пра ўдзел Юзары ў інклюзіўных праектах, яго дабрачынную дзейнасць і творчыя эксперыменты. А таксама ў прамым эфіры паслухалі выкананне ўжывую песні на італьянскай мове!
https://www.youtube.com/watch?v=I4AQl544xrU&feature=youtu.be