У адкрытым акцыянерным таварыстве «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна паспяхова завяршылі пасяўную. На традыцыйнай майскай маёўцы кіраўніцтва адзначыла старанні лепшых. Гарантам якасці сталі дружныя ўсходы ранніх культур. Сёлета пад поўную патрэбу ўнеслі мінеральныя ўгнаенні і правялі абнаўленне насення. У сувязі з жорсткімі санкцыямі ЕС змянілі структуру яравых, каб менш залежыць ад замежных кампанентаў у вытворчасці камбікармоў. Дэфіцыт бялку сёлета мяркуюць ліквідаваць за кошт павелічэння ўласных зернебабовых.
Якія рэзервы ў травасеянні? Што даюць эксперыменты ў раслінаводстве? Чаго чакаюць ад кукурузы? Чаму дзеці калгаснікаў вяртаюцца ў вёску?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 28 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

