Падзяліцца:
«За 18 рабочых дзён у Ваўкавыскім раёне плануюць абмалаціць збожжавыя» — «Свая зямля», 21.07.2018
20 ліпеня 2018
«За 18 рабочых дзён у Ваўкавыскім раёне плануюць абмалаціць збожжавыя» — «Свая зямля», 21.07.2018 Хлебаробы Ваўкавыскага раёна завяршылі ўборку пашкоджаных спякотай збожжавых, поўнасцю выканалі дзяржзаказ па рапсу, а зараз паэтапна абмалочваюць пшаніцу і ячмень. На ўрадлівых глебах атрымліваюць ураджайнасць 40-50 цэнтнераў. Выхаднымі плануюць убіраць 5-7 працэнтаў у дзень і значна прыбавіць у аб'ёмах. Асноўная нагрузка ў новым сезоне прыпадае на айчынныя збожжаўборачныя камбайны. Перавозкай новага ўраджаю заняты шэфы з гораду. Некалькі студэнцкіх атрадаў працуе на зернескладах. Якая тактыка выбрана раённым штабам ва ўмовах няўстойлівага надвор'я? Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля», 21 ліпеня, у 6-20, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: