- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- За што паважаць настаўніцу? – «Свая зямля», 5.10.2019 (відэаанонс)
- За што паважаць настаўніцу? – «Свая зямля», 5.10.2019 (відэаанонс)

Большасць старшакласнікаў Лёзненскай сярэдняй школы, што на Віцебшчыне, вызначыліся з выбарам прафесіі – найлепшым чынам спрацавалі сучасныя формы работы класнага кіраўніка, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Вольгі Вячэрскай. А галоўнае – яе індывідуальны падыход, уменне выслухаць кожнага, даць параду. Станоўчую ролю адыгрыла і знаёмства з сямейнымі дынастыямі, знакамітымі землякамі і прадстаўнікамі новых прафесій, якія запатрабаваны на рынку працы. Сёння вучні 11 «Б» класа ўдзячныя любімай настаўніцы за строгасць і справядлівасць, а таксама адкрытыя ўрокі працавітасці.
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 5 кастрычніка ў 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=q8aOP7DpI0A&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: