Падзяліцца:
Загарніце нам карону! – «Нясумны перапынак», 23.05.2017 (відэа+аўдыё)
23 мая 2017
Загарніце нам карону! – «Нясумны перапынак», 23.05.2017 (відэа+аўдыё) «Я настроілася на перамогу, і не толькі для сябе асабіста, але і каб годна прадставіць любімую Беларусь» – заяўляе ўдзельніца конкурсу прыгажосці «Mrs/Miss Top of the World» Юлія Хоміч. «Яна гатовая да выпрабаванняў, і ёй ёсць чым здзівіць не толькі журы, але і канкурэнтак і гасцей» – працягвае нацыянальны дырэктар конкурсу ад Беларусі і яго пераможца Вікторыя Шыдлоўская. Што падрыхтавалі прэтэндэнтка на карону і яе каманда? Адкуль у нашай прыгажуні столькі энергіі і талентаў? Як маладая мама вырашылася на адказны крок і хто яе падтрымлівае? Госці здзіўлялі вядучых праграмы «Нясумны перапынак» Святлану Мятлеву, Віктара Шулешко і радыёслухачоў у прамым эфіры! https://www.youtube.com/watch?v=2VAX0huavqs&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: