Падзяліцца:
Захапляльны працэс жывога музіцыравання ў "Траекторыі гуку" 30 ліпеня 2016 года
29 ліпеня 2016
Захапляльны працэс жывога музіцыравання ў "Траекторыі гуку" 30 ліпеня 2016 года Кожную суботу ў 21 гадзіну з Вялікай студыі Дома радыё выходзіць у эфір праект “Траекторыя гуку”. Слухачам прапануецца адчуць захапляльны працэс жывога музіцыравання. 30 ліпеня ў Вялікую студыю завітае саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Рэспублікі Беалрусь, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, лаўрэат трох Гранд-прэмій Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, адзін з пераможцаў папулярнага тэлепраекта “Вялікая опера” Ілля Сільчукоў. Артыст выканае арыі з папулярных опер і рамансы Алега Чыркуна на словы Андрэя Скарынкіна, а таксама падзеліцца навінамі творчага жыцця.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: