Падзяліцца:
ЗАКЛАДЗЕНЫ НОВЫЯ «САДЫ НАДЗЕІ»! – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 7.11.2020 (відэаанонс+аўдыё)
6 лістапада 2020
ЗАКЛАДЗЕНЫ НОВЫЯ «САДЫ НАДЗЕІ»! – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 7.11.2020 (відэаанонс+аўдыё)

У рамках традыцыйнай рэспубліканскай акцыі «Сад надзеі-2020» у Ашмянскім раёне закладзены тры маладыя сады. Адметна, што дабрачынная акцыя ў гэты раз прысвечана 95-годдзю Беларускага радыё.

Пры падтрымцы надзейных партнёраў – Мінсельгасхарча, рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадгадавальнік», рэспубліканскага клуба «Паўночны вінаград» і Беларускага саюза жанчын – пасаджаны яблыні, слівы, грушы, вішні і вінаград у Жупранскай сярэдняй школе, Ашмянскім раённым аддзяленні кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і Ашмянскім раённым сацыяльна-педагагагічным цэнтры.

Арганізатары акцыі на кожнай з пляцовак далі адкрыты ўрок па доглядзе за пладова-ягаднымі культурамі і пазнаёмілі юных садаводаў з навінкамі беларускай селекцыі.

Пра планы гаспадароў маладых садоў, а таксама высокаўраджайныя сарты і інавацыі ў айчынным садаводстве падрабязней слухайце ў праграме «Свая зямля» – 7 лістапада ў 6-20 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: