Узмацненне эканамічнага патэнцыялу закладзена ў дзяржпраграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшыя 5 гадоў. Стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей, трансфармацыя прамысловасці ў канкурэнтаздольны комплекс і пашырэнне ролі мясцовых рэсурсаў – усё гэта і не толькі ў планах праграмы.
Важная роля ў рэалізацыі адводзіцца рэгіёнам. Так, у кожным раёне за пяцігодку павінен быць рэалізаваны не менш за адзін вытворчы інвестпраект. Беларускае радыё ўдакладніла ў намесніка міністра эканомікі Анжалікі Нікіцінай, што будзе ў цэнтры ўвагі.
Перадача паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы Савету Міністраў значна паскорыць працэдуру пашырэння межаў СЭЗ, у тым ліку ў рамках рэгіянальнага развіцця.
Калі з'явіцца канкрэтны высокапрыбытковы і акупны праект – інвестару не прыйдзецца даўжэй чакаць.
Цяпер стаіць задача правесці «інвентарызацыю» межаў дзеючых свабодных эканамічных зон.
Заканадаўства ў гэтай сферы будзе карэктавацца і надалей. Будуць перагледжаны падыходы да вызначэння прыярытэтаў СЭЗ і выкарыстання прэферэнцыяльных рэжымаў.
У гэтай пяцігодцы «моцныя рэгіёны» – асноўны напрамак развіцця краіны.
Галоўная задача – палепшыць якасць і ўзровень жыцця людзей у рэгіёнах, максімальна далёкіх ад сталіцы.
Праграмы развіцця прадугледжвае «скразны прынцып» (прадпрыемства – раён – вобласць). Асноўны ўпор на наяўнасць інвестпраектаў.
План на пяць гадоў – больш за тысячу інвестыцыйных праектаў на 30 млрд рублёў. Ідзе праца па пошуку індустрыяльных пляцовак. У асноўным – новыя праекты ў сферы дрэваапрацоўкі, нафтахіміі, фармацэўтыкі, машынабудаванні.
Калі ёсць інвестар з экспартаарыентаваным праектам і ён прыходзіць у любую кропку краіны, мы можам пашырыць межы СЭЗ, асобных тэрыторый. У гэтым праблем няма.
Мінэканомікі працуе над удасканаленнем інвестыцыйнага заканадаўства. Першае чытанне прайшоў закон аб інвестыцыях. На думку спецыялістаў, навэлы будуць спрыяць прыцягненню інвестараў.
На заключнай стадыі працэс удасканалення Дэкрэта №10. Ён накіраваны на развіццё ўсіх тэрыторый краіны. Кожны рэгіён зможа для сябе падабраць прыярытэтны від дзейнасці.
Работа вядзецца і сёння. Ёсць адпаведныя праграмы па развіцці.
Новая праграма (да 2025 года) прадугледжвае апераджальнае будаўніцтва інфраструктуры для паляпшэння якасці жыцця.
Вядзецца работа па прыцягненні спецыялістаў. Грошы ідуць, у тым ліку, на выплаты маладым спецыялістам.
Кожны рэгіён павінен знайсці сваю «фішку». У гэтым дапаможа і Мінэканомікі краіны.
Значнымі на пяцігодку вызначылі 196 інвестпраектаў.
Нягледзячы на тое, што «пяцігодка» толькі пачалася, ужо ідзе работа па наступнай.