Падзяліцца:
Замяшчальная сям'я: каго можна ўзяць пад апеку? (аудыё)
21 Лютага 2018
Замяшчальная сям'я: каго можна ўзяць пад апеку? (аудыё) Новы від сацыяльнай апекі для пажылых людзей дзейнічае ў Беларусі з мінулага снежня. Амаль 270 сем'яў па ўсёй краіне ўзялі ў свой дом чужых людзей і цяпер іх даглядаюць. Наш карэспандэнт Лізавета Дайнека пабывала ў гасцях у замяшчальнай сям'і ў Вілейскім раёне, а таксама спытала ў спецыялістаў: чаму не любога пажылога можна ўзяць у сваю сям'ю? Вольга Занкевіч з Вілейскага раёна мітусіцца ля пліты: трэба хутка прыгатаваць сняданак і абед, пасля - хутчэй на працу. Дзеці Вольгі ўжо выраслі і жывуць у іншых гарадах, так што стараецца яна не для іх, а для пяцідзесяцітрохгадовай Таццяны Душкінай. Яна інвалід 2-й групы, ужо дзевяць гадоў жыве ў новай сям'і, - працягвае Вольга Занкевіч. Усе гэтыя гады сям'я была прыёмнай, але ўжо некалькі месяцаў прызвычайваюцца да новага статусу: замяшчальная сям'я. У цэлым нічога не змянілася, але адказнасці ў Вольгі і яе мужа стала значна больш. Для Таццяны вылучылі асобны пакой, набылі неабходную мэблю. Разам праводзяць вечары, гатуюць і ходзяць у госці. У Вілейскім раёне восем сем'яў былі прыёмнымі, але ў статус замяшчальнай перавяліся толькі тры. Цяпер да іх кожны месяц прыходзяць работнікі з цэнтра сацыяльнага абслугоўвання грамадзян і правяраюць умовы жыцця. Загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме Данута Раманоўская прапануе сем’ям даглядаць пажылых людзей. Аказваць сацыяльныя паслугі ў замяшчальнай сям'і можа дзеяздольны грамадзянін 18-65 гадоў, які пастаянна жыве на тэрыторыі Беларусі. Але не любога пажылога чалавека можна ўзяць у сваю сям'ю — звяртае ўвагу кансультант упраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Таталаева. Аказваюць сацыяльныя паслугі на падставе дагавора. Ён складаецца на тэрмін не менш за 6 месяцаў, але пры ўзнікненні праблем можа быць скасаваны і раней. Стварэнне замяшчальнай сям'і выгадна для абодвух бакоў: адзінокі чалавек атрымае неабходны догляд, яго памочнік ў выпадку пераезду да падапечнага зможа часова вырашыць сваё жыллёвае пытанне. Як паказвае практыка, пажылыя людзі ахвотна ўносяць свой пасільны ўклад у хатнія справы. Напрыклад, могуць даглядаць дзяцей ў адсутнасць бацькоў, гуляць з імі, дапамагаць па гаспадарцы. Ахвотна падзеляцца жыццёвым вопытам, дадуць мудрую параду.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: