- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі» – «Актуальны мікрафон» (аўдыё)
- «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі» – «Актуальны мікрафон» (аўдыё)

Сорак пяць прафесійных стандартаў плануецца распрацаваць да канца 2021 ў Беларусі: палову з іх сфарміруюць ужо сёлета. Яны будуць утрымліваць характарыстыку працоўных функцый і патрабаванняў да кваліфікацыі работнікаў. Асноўная работа над распрацоўкай прафесійных стандартаў ідзе ў рамках праекта, які рэалізуюць сумесна Міністэрствы адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, эканомікі і Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі. Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і мае назву «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі».
Сёння ў студыі прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Юлія Сычова, прарэктар па навукова-метадычным забеспячэнні якасці прафесійнай адукацыі гэтага ж інстытута Наталля Шаўчэнка-Саўлакова і эксперт па рынку працы праекта Ніёле Дзілбіене.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: