Падзяліцца:
Запрашае музычны «Настрой!», 17.02.2018
16 Лютага 2018
Запрашае музычны «Настрой!», 17.02.2018 17 лютага ў праекце «Настрой!» адбудзецца сустрэча з вядомым кампазітарам, аранжыроўшчыкам, прадзюсарам, аўтарам шматлікіх папулярных песень і музыкі да кінафільмаў Леанідам Шырыным. Яго творы ўпрыгожваюць рэпертуар вядомых беларускіх і расійскіх артыстаў. Пачатак сустрэчы з маэстра – у 13-10. У другой палове праграмы, пасля 14-00, у студыю завітаюць удзельнікі маладзёжнага творчага праекта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры – групы «Маракасы». Артысты працуюць у розных жанрах і стылях, але самае галоўнае – іх выступленні адрозніваюцца пазітыўнай энергетыкай, маладосцю і прыгажосцю.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: