Падзяліцца:
Запрашаем у творчае падарожжа – «Культпаход», 12.02.2017
10 лютага 2017
Запрашаем у творчае падарожжа – «Культпаход», 12.02.2017 У Доме карцін працягваецца ўнікальны праект «Я Монэ. Я Шышкін. Я Малевіч»; хто захацеў стаць у шэраг з легендамі мастацтва, раскажа куратар праекта Вольга Кліп. Што будзе, калі адзін размаўляе «гукамі раяля», а другі адказвае яму выразнасцю танцавальных рухаў? Пра гэта ведаюць аўтары праекта «Piano Dance concert» Філіп Шпартаў і Кацярына Пісарава. Якія яны, «9 адценняў чырвонага», і што агульнага ў калекцыі дызайнерскага адзення з альбомам акустычнай музыкі? Усе падрабязнасці – ад аўтара і выканаўцы Кацярыны Сянкевіч. Прайсціся па Кальварыі і пракласці нечаканыя мінскія маршруты прапануе аўтар бясплатных пешых экскурсій «Вандроўкі ў мінулае» Павел Дзюсекаў. Ці сапраўды кожны з нас у глыбіні душы – гогалеўскі Чарткоў? Якія нарывы «выкрывае» сучасная беларуская драматургія і чаму тэатр – справа тонкая? Пра гэта і многе іншае раскажа акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік. Пра ўсё гэта – ў праграме “Культпаход” на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў нядзелю, 12 лютага, у 15-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: