Падзяліцца:
“Завяўшая краса” - "Радыёсерыял", 1-5 жніўня 2016 года
29 ліпеня 2016
“Завяўшая краса” - "Радыёсерыял", 1-5 жніўня 2016 года У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Леаніда Улашчанкі прагучаць навелы з кнігі Цішкі Гартнага “Завяўшая краса”. Цішка Гартны (сапраўднае імя - Зміцер Жылуновіч) – адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, вядомы пісьменнік, паэт, літаратуразнавец. Яго творы надзвычай паэтычныя, эмацыянальныя, расказваюць аб жыцці беларуса-селяніна, яго цяжкасцях і радасцях, марах і надзеях. Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23.40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: