На другой палове жніва гаспадаркі Магілёўскай вобласці ўбіраюць высокаўраджайныя азімыя збожжавыя, якія сёлета апраўдваюць надзеі хлебаробаў. Асобныя сарты пшаніцы і ячменю даюць ураджайнасць 60-70 цэнтнераў. Адначасова з абмалотам рытмічна наладжана дапрацоўка новага ўраджаю і пастаўка харчовага збожжа ў лік дзяржзаказу. Больш за тое, сярод рэгіёнаў Магілёўскі лідзіруе па тэмпах. Амаль на 65% выканана заданне.
Ці ўдасца намалаціць мільён тон і выканаць дзяржзаказ? Якія інавацыі беларускай навукі дапамагаюць змяншаць страты і павялічваць валавы збор? Пра што мараць хлебаробы?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць героі праграмы «Свая зямля» – 7 жніўня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

