Збожжавыя рубяжы хлебаробаў Мінскай вобласці - "Свая зямля"
Збожжавыя рубяжы хлебаробаў Мінскай вобласці - "Свая зямля"
Збожжавыя рубяжы хлебаробаў Мінскай вобласці - "Свая зямля"
Падзяліцца:
24 верасня 2021
Выхадным у Капылі ладзіцца абласное свята працаўнікоў вёскі Міншчыны “Дажынкі-2021”. Хлебаробы сталічнага рэгіёну сабралі мільён 640 тысяч тон збожжа і такім чынам сярод абласцей больш за ўсіх дабавілі ў агульную скарбонку.
Сакрэт поспеху ў абнаўленні парку машын і шырокім прымяненні дасягненняў беларускай навукі. Мінскі аблвыканкам вызначыў лідараў сезону і заслужана ўзнагароджвае прызёраў спаборніцтва ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі.
Пра збожжавыя рэкорды і перспектывы развіцця галіны, а таксама пра любоў да роднага краю і зямлі беларускай раскажуць госці праграмы “Свая зямля”, 25.09.21, у 6.25 і з паўторам у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.