Падзяліцца:
Зеленая карта "Актуальный микрофон" от 14.08.2017. (аудио)
14 жніўня 2017
Зеленая карта "Актуальный микрофон" от 14.08.2017. (аудио)

У студыю Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё да Алены Вахрамеевай завіталі дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў і супрацоўнік гэтай установы Марыя Сума.

Змяніць экалагічныя звычкі людзей і павысіць узровень уцягвання грамадскасці ў працэсы, звязаныя з аховай навакольнага асяроддзя. Адно з галоўных прызначэнняў зялёнай карты Беларусі. Яна распрацавана Цэнтрам экалагічных рашэнняў па праекце Мінпрыроды "Садзейнічанне пераходу Беларусі да зялёнай эканомікі", які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. Стваральнікі ўпэўнены, дзякуючы змяненню сваіх паўсядзённых звычак людзі пачынаюць больш актыўна ўдзельнічаць у працэсах, звязаных з аховай прыроды ў нашай краіне. Адметна і тое, што праект "Зялёная карта Беларусі" заняў першае месца ў намінацыі "Электроннае навакольнае асяроддзе" конкурсу на саісканне ўзнагарод ААН у галіне пабудовы інфармацыйнага грамадства сёлета. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 345 праектаў з усяго свету.

Што ўяўляе сабой зялёная карта – разгавор з гасцямі ў студыі. 

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: