Канцэпцыя “зялёныя гарады” становіцца ўсё больш папулярнай у свеце. Не адстае ад сусветных тэндэнцый і Беларусь.
Так удзельнікамі праекта па ўвасабленню ў жыццё планаў зялёнага горадабудаўніцтва стануць тры вялікія гарады нашай краіны – Полацк, Наваполацк і Навагрудак. Будуць распрацаваныя адпаведныя планы па развіцці гэтых гарадоў, якія прадугледжваюць найперш азеляненне тэрыторый, павышэнне энергаэфектыўнасці жылых будынкаў, стварэнне транспартнай інфраструктуры, якая будзе спрыяць паляпшэнню атмасфернага паветра. Усё гэта запланавана ў рамках праекта ПРААН/ГЭФ «Падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі».

Пра гэта і не толькі расказалі вядучай праграмы “Актуальны мікрафон” Алене Вахрамеевай яе госці – кіраўнік праекта Ірына Усава і эксперт праекта Вера Сысоева.
