- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Земледелие по законам природы... – «Своя земля», 17.06.2017 (аудио)
- Земляробства па законах прыроды... – «Свая зямля», 17.06.2017 (аўдыё)

На 70 працэнтаў ураджай гэтага сезона залежыць ад догляду ў летні перыяд. У чэрвені рэгулярна праводзяцца відавыя падкормкі на плантацыях морквы і бульбы ў сялянска-фермерскай гаспадарцы “У.К.Навіцкага”, што ў Лунінецкім раёне.
Спецыялісты выпрацавалі дакладныя схемы апрацовак супраць хвароб і шкоднікаў. Дазіроўка мінімальная і самае галоўнае, своечасовая, і носіць прафілактычны характар. Высокая культура і рацыянальны прынцып земляробства тут падпарадкаваны законам прыроды, лёгкім тарфянікам, а не камерцыйным планам.
Калі спыніцца на апошніх, то варта заўважыць, што 99 працэнтаў прадукцыі адгружаецца на экспарт. З’явіліся новыя партнёры ў краіне-суседцы, якія гатовы закупляць больш і па выгадных цэнах. Адбудаваны кіраўніком гаспадаркі Уладзімірам Навіцкім сучасны завод па дапрацоўцы гародніны загружаны толькі на палову сваёй магутнасці. Два гады звяртаецца ён у райвыканкам, каб выдзялілі 2 тысячы гектараў зямлі для вырошчвання гародніны...
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 17 чэрвеня, у 6-15 ранкам, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: