- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Жанчыны на жніве» – «Свая зямля», 25.08.2018
- «Жанчыны на жніве» – «Свая зямля», 25.08.2018

Карэспандэнты Беларускага радыё разам з прадстаўнікамі Мінсельгасхарча і Беларускага саюза жанчын у рамках рэспубліканскай акцыі «Жанчыны на жніве» пабывалі ў Талачынскім раёне і наведалі сельгаспрадпрыемства «Рыдомльскі», а таксама кансервавы завод. Слаўныя працаўніцы – лідары спаборніцтва на жніве – атрымалі каштоўныя падарункі і цёплыя віншаванні ад арганізатараў акцыі. Пасля за круглым сталом удзельнікі абмяркавалі пытанні харчовай бяспекі і павышэння прэстыжу работы на вёсцы. Мясцовыя актывісткі жановага руху ўнеслі карысныя прапановы па паляпшэнню ўмоў работы, узвядзенню жылля і газіфікацыі населенных пунктаў.
Падрабязнасці акцыі – у праграме «Свая зямля», 25 жніўня, у 6-20, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: